Прадстаўнік акупацыйнай адміністрацыі Запарожжа падчас размовы з лукашэнкаўскім прапагандыстам Рыгорам Азаронкам. Скрыны відэа СТБ

Прадстаўнік акупацыйнай адміністрацыі Запарожжа падчас размовы з лукашэнкаўскім прапагандыстам Рыгорам Азаронкам. Скрыны відэа СТБ

У эфіры канала СТБ Рыгор Азаронак паказаў, як сустрэўся з прадстаўніком акупацыйнай адміністрацыі Запарожскай вобласці Украіны Сяргеем Талмачовым, які фактычна прызнаў факты вывазу адтуль дзяцей у Беларусь.

«Запарожская вобласць ужо вывозіла дзяцей у Рэспубліку Беларусь. Беларусь — гэта наш стратэгічны, асноўны партнёр і саюзнік сярод усіх краін як постсавецкага лагера, так і ва ўсім свеце. Таму ўжо нашы дзеці — і асабліва з паўночных тэрыторый — выязджалі туды на адпачынак. Літаральна нядаўна гэта было, месяц таму.

Усе прыехалі акрыленыя, натхнёныя. Усім там вельмі спадабалася, таму Беларусі шчыры дзякуй», — сказаў мясцовы прадстаўнік калабарацыйнай адміністрацыі.

Акрамя яго, прапагандыст таксама сустрэўся з расійскім салдатам з пазыўным «Салавей», які нарадзіўся ў Горадні. 

Па словах хлопца, яго мабілізавалі яшчэ восенню мінулага года, а затым пасля двух месяцаў навучання адправілі на вайну, дзе ён ужо браў удзел у баях.

«Я абраў гэты шлях самастойна. Ужо са студзеня знаходжуся у зоне баявых дзеянняў. Браў удзел у баях, быў у акопах. Ні аб чым не шкадую. Хачу перадаць бабулі і дзядулю прывітанне. Мы ўсе з Горадні. І бацьку, ён таксама з Горадні. Іх імёны і прозвішчы называць не буду. Яны мяне ўбачаць, зразумеюць. Так што перамога будзе за намі, усё будзе добра», — заявіў хлопец падчас размовы з Азаронкам.

Грамадзянін Беларусі з пазыўным «Салавей», які ваюе ў складзе расійскай арміі супраць Украіны, размаўляе з лукашэнкаўскім прапагандыстам Рыгорам Азаронкам. Скрын відэа СТБ

Грамадзянін Беларусі з пазыўным «Салавей», які ваюе ў складзе расійскай арміі супраць Украіны, размаўляе з лукашэнкаўскім прапагандыстам Рыгорам Азаронкам. Скрын відэа СТБ

Нагадаем, што нядаўна вядомы паралімпіец і перакананы прыхільнік Лукашэнкі Аляксей Талай у інтэрв'ю БелТА прызнаў, што вываз украінскіх дзяцей у Беларусь ухваліў асабіста Лукашэнка. Раней падобнае стала асноўнай прычынай выдачы ордара на арышт Уладзіміра Пуціна з боку Міжнароднага крымінальнага суда.

Чытайце таксама:

У Кіеве пацвердзілі ўдзел рэжыму Лукашэнкі ў прымусовым перамяшчэнні ўкраінскіх дзяцей

Латушка ацаніў імавернасць выдачы ордара на арышт Лукашэнкі за размяшчэнне вывезеных з Украіны дзяцей

Некалькі краін ЕС пагадзілася звярнуцца ў Міжнародны крымінальны суд з прычыны дэпартацыі ўкраінскіх дзяцей у Беларусь

Клас
2
Панылы сорам
6
Ха-ха
1
Ого
1
Сумна
1
Абуральна
10

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?