Старшыня прарасійскай фракцыі ў Малдове «Блок камуністаў і сацыялістаў» Улад Батрынча. Фота: socialistii.md

Старшыня прарасійскай фракцыі ў Малдове «Блок камуністаў і сацыялістаў» Улад Батрынча. Фота: socialistii.md

Старшыня прарасійскай фракцыі «Блок камуністаў і сацыялістаў» у Малдове Улад Батрынча заявіў, што Расія вінаватая ў развязванні вайны супраць Украіны. Словы палітыка прагучалі ў ягоным інтэрв'ю малдаўскаму выданню Vocea Basarabiei, якое было апублікавана 15 чэрвеня.

«Блок камуністаў і сацыялістаў» звязаны з экс-прэзідэнтам Малдовы Ігарам Дадонам. Лідар фракцыі Батрынча пры гэтым упэўнівае, што ні ён, ні ягоныя людзі не падтрымліваюць вайну.

Адказваючы на ​​пытанне журналіста, чаму ён вырашыў упершыню прызнаць віну Расіі за развязванне канфлікту ва Украіне, Батрынча адзначыў, што раней для такога прызнання ў Малдове былі «неспрыяльныя ўмовы».

«Так, Расія вінаватая ў гэтай вайне. Гэтак жа, як і іншыя ўплывовыя краіны свету. У нашай фракцыі даўно асуджаюць вайну і заклікаюць да міру, аднак мы не абавязаныя аб гэтым заяўляць публічна на кожным кроку, як гэта робіць наш урад. Няўжо такія заявы дапамогуць Украіне ці нашай Малдове, асабліва калі тая была ў больш уразлівым становішчы праз суперніцтва сусветных сіл?» — сказаў лідар камуністаў і сацыялістаў Малдовы Улад Батрынча.

Палітык таксама дадаў, што вайна ва Украіне — гэта трагедыя, якую трэба тэрмінова спыніць, а не падмацоўваць «мілітарысцкую рыторыку» з абодвух бакоў канфлікту. 

Нагадаем, што дзейнае кіраўніцтва Малдовы актыўна падтрымлівае Украіну ў вайне з Расіяй, а народ краіны ў большасці сваёй імкнецца да еўраінтэграцыі. 

Такая тэндэнцыя вельмі не задавальняе Расію, якая распрацоўвае планы па вяртанні Малдовы ў сваю сферу ўплыву і робіць для гэтага розныя дзеянні.

Чытайце таксама:

Мая Санду: Расія хоча выкарыстоўваць Малдову гэтак жа, як і Беларусь

Польшча перадае Малдове зброю і боепрыпасы для ўмацавання бяспекі

Зяленскі заявіў, што пытаннем Прыднястроўя Украіна можа заняцца пасля вайны: «Трэба гаварыць з пазіцыі дзяржавы-пераможцы»

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?