Як паведамляе агенцтва «Цэнтр жылля», гэтыя крамы задуманыя як аналагі польскай сеткі Żabka. То-бок іх прынцып — невялікія крамкі з самымі патрэбнымі таварамі побач з домам.

Пераважна ў «Вожыках» будуць прадавацца харчовыя тавары: стравы хуткага прыгатавання, кансервы, чай, кава, малочныя і мясныя прадукты, стравы для грылю, снэкі, напоі, выпечка, прысмакі і інш. Таксама тут можна будзе выпіць кавы, перакусіць, аплаціць рахункі, падзарадзіць тэлефон, купіць латарэйны білет.

Што да цэн, то сцвярджаецца, што яны «цалкам даступныя». Абяцаюць, што ў гэтых крамах можна будзе знайсці тавары са зніжкай ад мінус 10% да мінус 45% і па фіксаванай цане.

Новая сетка належыць кампаніі «Юністар груп», якая таксама валодае сеткай «Сем пятніц» і «Unistore опт&розніца».

Плануецца, што «Вожыкі» неўзабаве з'явяцца ў Мінску і Віцебску, а пасля і ва ўсіх абласных гарадах і райцэнтрах.

Як выглядае з апублікаваных фота, у брэндаванні новая крама аддае перавагу беларускай мове.

Чытайце таксама:

«Фармат ГЦ размыўся». Як зараз жыве ГЦ Outleto, які хацеў скласці канкурэнцыю літоўскаму «Акропалісу»

«Я стала фанатам сэкандаў». Што людзі шукаюць у гэтых крамах і колькі гатовыя пакідаць там грошай?

«Экспабел» яшчэ некалькі дзесяцігоддзяў пражыве». Што цяпер з ГЦ, у якім некалі адкрыўся першы гіпермаркет у Беларусі?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?