Жанчына паставіла на пляжы кранальную таблічку, на якой напісала: «Найлепшаму з добрых хлопчыкаў. Рэксу падабаўся пляж, Рэксу падабаўся мяч. Калі ласка, не саромейцеся браць мячык для свайго сабакі, і я спадзяюся, што вам усім спадабаецца гэтае месца гэтак жа, як і нам. Спі спакойна, мой руды прынц».

Побач з подпісам было прылеплена фота чароўнага рудога сабакі, а побач стаяла вялікая каробка з мячыкамі для іншых сабак.

Фота мемарыяла апублікавала ў твітары Рада графства з подпісам «Выдатны жэст на Эксмут-Біч». У каментарах людзі адразу пачалі пісаць спачуванні гаспадарам сабакі, а некаторыя нават пішуць, што ўжо плануюць падарожжа на пляж разам са сваімі гадаванцамі.

Чытайце таксама:

Арт-калектыў MSCHF стварыў мікраскапічную копію сумкі Louis Vuitton OnTheGo

Самы аддалены паб Брытаніі прапанаваў бясплатнае піва тым, хто туды дойдзе

Папугая навучылі гаварыць, і ён паскардзіўся на боль у жываце

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?