Андрэй Юсаў. Фота: «РБК-Украіна»

Андрэй Юсаў. Фота: «РБК-Украіна»

Па словах прадстаўніка ГУР Украіны Паўла Юсава, ядзерная зброя ў Беларусі — гэта не самы горшы варыянт, які можа адбывацца ў кантэксце вайны ва Украіне. 

У эфіры канала журналіста Дзмітрыя Гардона 16 чэрвеня Юсаў адзначыў, што для Украіны ў першую чаргу важны няўдзел Беларусі ў поўнамаштабнай наземнай аперацыі на баку Расіі, а ўсё астатняе — «ды на здароўе!».

«Нічым дадатковым для Еўропы, НАТА і Украіны гэта не пагражае. Ну паказвае гэтым Пуцін, што яшчэ можа рабіць нейкія пару крокаў на шахматнай дошцы, і што? Для Украіны важным фактарам застаецца тое, што, нягледзячы на ​​ўсе танцы з ядзернымі бубнамі, Беларусь застаецца няўцягнутай у поўнамаштабную наземную аперацыю разам з Расіяй.

А ўсё астатняе… ну хоча Лукашэнка пакрычаць, памахаць кулакамі, пагразіць камусьці ці грозна паварушыць вусамі — калі ласка», — заявіў афіцыйны прадстаўнік ГУР Украіны Павел Юсаў.

Нагадаем, што сёння падчас Пецярбургскага міжнароднага эканамічнага форуму Уладзімір Пуцін паведаміў, што першыя расійскія тактычныя ядзерныя зарады ўжо дастаўленыя ў Беларусь.

Чытайце таксама:

Жданаў: Калі полк Каліноўскага вырашыць зайсці ў Беларусь, Украіна яму дапаможа

Расіяне ўзарвалі Кахоўскую ГЭС дыстанцыйна — украінская разведка

Лукашэнка заявіў пра 150 тысяч забітых і параненых за час контрнаступу, Мінабароны РФ назвала лічбы ў 20 разоў меншыя. Рэальныя будуць яшчэ меншыя

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?