Судзіць Валянціну Болбат зноў будзе сумна вядомая суддзя Наваполацкага суда Зінаіда Балаболава, якая ўжо чатыры разы выносіла жанчыне прысуды: двойчы арыштоўвала на 10 сутак і давала вялікія штрафы па артыкуле 19.11 КаАП (распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў).

29 красавіка на Валянціну Болбат верхнядзвінскімі міліцыянтамі было складзена некалькі пратаколаў па артыкуле 19.11 КаАП (распаўсюджванне, выраб, захоўванне, перавозка інфармацыйнай прадукцыі, якая змяшчае заклікі да экстрэмісцкай дзейнасці або прапагандуе такую дзейнасць) і частцы 3 артыкула 24.23 КаАП (парушэнне парадку арганізацыі або правядзення масавых мерапрыемстваў).

Тады Верхнядзвінскі суд прысудзіў жанчыне 30 сутак арышту, міліцыянты адразу ў зале суда ўзялі яе пад варту. Але з жанчынай ізноў здарыўся гіпертанічны крыз і яе адвезлі ў лякарню, дзе яна праляжала два тыдні.

Валянціна Болбат разам са сваім адвакатам аспрэчыла гэтую пастанову суда ў Віцебскім абласным судзе. 22 мая суддзя абласнога суда Святлана Іванова адмяніла рашэнне суда Верхнядзвінскага раёна.

Але на гэтым усё не скончылася. Справу Валянціны Болбат перадалі ў Наваполацкі суд, у якім жанчыне будзе вынесены новы прысуд.

Чытайце таксама:

Сярод звольненых у Полацкім універсітэце — гісторык, навуковым кіраўніком якога быў Марзалюк

Прысуд журналісту Генадзю Мажэйку пакінулі без змен. Хутка яго этапуюць у калонію

Па «справе «Чорнай кнігі Беларусі» супрацоўніцы службы «Адно акно» далі пяць з паловай гадоў калоніі

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?