Фота ілюстрацыйнае

Фота ілюстрацыйнае

Жыхарку Брэста аштрафавалі ў аўтобусе за безбілетны праезд, як яна палічыла, несправядліва. Шукаючы праўды, дзяўчына звярнулася ў пракуратуру горада і папрасіла ўмяшацца ў сітуацыю.

Высветлілася, што ў маі 2023 года на дзяўчыну наклалі адміністрацыйнае спагнанне. Яе абавязалі заплаціць штраф у памеры 0,5 базавай велічыні за безбілетны праезд у гарадскім аўтобусе. Гэта прадугледжана часткай 1 артыкула 18.28 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб адміністрацыйных правапарушэннях.

Сама дзяўчына патлумачыла, што ў той дзень ехала ў тралейбусе, які спыніўся праз рамонт дарогі. Далей тралейбус па сваім маршруце не паехаў, таму яна перасела ў аўтобус. Так як праезд яна ўжо аплаціла, а не даехала да месца не па сваёй віне, то працягнула рух па раней пракампаставаным квітку.

Кантралёр, аднак, гэтую акалічнасць узяць пад увагу адмовіўся і аформіў на дзяўчыну адміністрацыйнае спагнанне за безбілетны праезд.

Між тым у пракуратуры растлумачылі, што трэба кіравацца Правіламі перавозак пасажыраў гарадскім электрычным транспартам. У пункце 26 гэтага дакумента гаворыцца пра сітуацыю, калі перавозчык прыпыніў перавозку пасажыраў. У выпадку, калі гэта адбываецца з тэхнічных або з іншых прычын, то праязныя дакументы будуць сапраўдныя на іншы сродак транспарту. Яны датычаць гэтага маршруту або напрамку, выкананага перавозчыкам на працягу дня.

Таму была зроблена выснова, што правы пасажыркі парушаныя. У выніку намеснік пракурора горада Брэста адмяніў пастанову КУП «Брэсцкі грамадскі транспарт» аб накладанні спагнання. Акрамя таго, на патрабаванне пракуратуры ініцыявана пытанне аб прыцягненні вінаватай службовай асобы прадпрыемства да дысцыплінарнай адказнасці.

Чытайце таксама:

У Мінску ўвялі новыя талончыкі на праезд. Чым яны адрозніваюцца ад старых?

Пад Брэстам міліцыя прышпільвае пакінутыя без нагляду ровары тросам з біркай

Павялічылі кошт праезду па беларускіх платных дарогах

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?