Фота: Andrew Harnik / AP Photо

Фота: Andrew Harnik / AP Photо

Указ падпісаў у апошні дзень тэрміну сваіх паўнамоцтваў міністр аховы навакольнага асяроддзя Барна Танчос. Ён паведаміў, што атрымаў вынікі навуковых даследаванняў, у якіх дакладна ўказана колькасць мядзведзяў, якіх можна адстрэліць, каб не пагражаць іх папуляцыі, паведамляе Польскае радыё.

Да канца года ў прафілактычных і рэанімацыйных мэтах паляўнічыя і леснікі павінны знішчыць 481 асобіну. Мяркуецца, што ў Румыніі, асабліва ў Трансільваніі і на ўсходзе краіны, жыве амаль 8000 бурых мядзведзяў.

Улады некаторых паветаў каля мяжы з Малдовай лічаць, што гэта ў пяць разоў больш, чым, паводле навуковых даных, павінна быць. Адсюль і рашэнне румынскіх улад пра масавы адстрэл жывёлы.

Мядзведзі пагражаюць не толькі эканоміцы чалавека, але і самім людзям. За апошнія месяцы адбылося некалькі сур'ёзных нападаў мядзведзяў на людзей. У некаторых раёнах краіны жывёлы амаль кожны дзень набліжаюцца да населеных пунктаў.

Клас
2
Панылы сорам
3
Ха-ха
1
Ого
2
Сумна
3
Абуральна
8