Пункт пропуску «Каменны Лог». Фота: customs_bel

Пункт пропуску «Каменны Лог». Фота: customs_bel

«Ужо некаторы час мы збіраем інфармацыю пра транзіт праз тэрыторыю Літвы розных значных тавараў, якія вырабляюцца за межамі Літвы і ідуць праз Літву ў некаторыя аддаленыя краіны. Гэтыя тавары ідуць наземнымі шляхамі праз Беларусь і Расію, і мы занепакоеныя значным павелічэннем патоку некаторых важных тавараў. У нас ёсць звесткі аб тым, што некаторыя з гэтых тавараў могуць быць выкарыстаныя ў вайне ва Украіне і аказацца на полі бою», — сказала Аўшрыне Арманайце, паведамляе Reform.by са спасылкай на BNS.

Арманайце адзначыла, што некаторыя з пазіцый падсанкцыйныя, а некаторыя не ахоплены санкцыямі. У асноўным гаворка ідзе пра электроніку. Усяго забарону прапануецца распаўсюдзіць на 65 кодаў таварнай наменклатуры. Ужо падрыхтаваны праект пастановы ўрада. Цяпер ідзе яго ўзгадненне, па выніках якога ўтрыманне пераліку можа быць скарэктавана.

Міністр эканомікі Літвы лічыць, што для таго, каб мера была эфектыўнай, трэба, каб яе падтрымлівалі іншыя краіны, якія мяжуюць з Расіяй і Беларуссю.

Такая мера згадвалася ў прапановах Еўракамісіі для 11-га пакета санкцый супраць Расіі, які дагэтуль не ўзгоднены.

Клас
6
Панылы сорам
1
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
2