Паведамленні пра масавую гібель чаек на Ляхавіцкім вадасховішчы (каля вёскі Мінічы) з'явіліся некалькі дзён таму ў суполках рыбакоў у сацсетках. Яны пішуць, што трупамі птушак усеяны рыбалоўны масток з боку вёскі Набярэжная і прыбярэжныя вады. І ў якасці доказу прыкладваюць фатаграфіі, піша баранавіцкі партал Bar24by.

Хтосьці лічыць, што чаек атруцілі спецыяльна, хтосьці — што ўсяму віной гарачае надвор'е і атрутнае цвіценне водарасцяў у вадаёме.

Ёсць нават версія, што гэта нейкая птушыная пандэмія: «на Мышанцы таксама валяюцца і ходзяць як прышыбленыя». Рыбакі адзначаюць, што на Мышанцы хоць прыбіраюць прыбітыя да берага трупы рыб і птушак.

Арнітолагі распавялі, што масавая гібель птушак можа быць звязана з птушыным грыпам. З іх слоў, сёлета такая сітуацыя адбылася ў Магілёве на возеры Святое.

— Чаму памерлі чайкі, павінны высветліць ветэрынары і спецыялісты Мінпрыроды, — растлумачылі арнітолагі.

Чытайце таксама:

Каля Заслаўя бусел з'еў смецце і памёр

У Магілёве масава паміраюць чайкі. Што можа быць прычынай? Ёсць некалькі версій

Жыхару Смаргоні сын падарыў на дзень нараджэння страусаў. Гаспадар перарабіў плот, бо метровы птушкі бралі з разбегу

Клас
1
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
4
Сумна
7
Абуральна
2