Фота: minmolsportturizmDNR

Фота: minmolsportturizmDNR

Адкрыццё спаборніцтваў 14 чэрвеня прайшло ў найлепшых савецкіх традыцыях. Замест стадыёна маладыя спартсмены адправіліся на Алею герояў у Гомелі, каб там ускласці кветкі пад кантролем ідэолагаў, а потым прайшлі шэсцем пад дзяржсцягамі да Палаца спорту «Дынама», звярнулі ўвагу магілёўскія праваабаронцы.

У спартакіядзе ўдзельнічае восем камандаў. Было заяўлена, што ў спаборніцтвах бяруць удзел усе вобласці Беларусі і горад Мінск, але потым аказалася, што ў Гомель прыехалі 40 маладых спартсменаў з Данецка, якія будуць выступаць за «ДНР».

Як пішуць данецкія выданні, гэта «зборная «ДНР», у складзе якой выхаванцы вучылішча алімпійскага рэзерву і дзіцяча-юнацкіх спартыўных школ непрызнанай рэспублікі. Школьнікі Данбаса возьмуць удзел у спаборніцтвах па шахматах, шашках, настольным тэнісе, плаванні і валейболе.

Застаецца незразумелым, што будзе, калі спартоўцы з «ДНР» зоймуць прызавыя месцы. Хаця ў святле апошніх падзей, нічога ўжо здзіўлення выклікаць не павінна.

Чытайце таксама:

Беларускі пасол у Расіі дамовіўся з кіраўніком «ДНР» аб супрацоўніцтве ў чатырох сферах. Але супрацоўніцтва ўжо ідзе поўным ходам

Клас
1
Панылы сорам
2
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
2