Фота: вайсковая часць

Фота: вайсковая часць

Мерапрыемствы арганізаваныя ў рамках «вайскова-патрыятычнага выхавання падрастаючага пакалення», пішуць «Мінск-Навіны» са спасылкай на прэс-службу Міністэрства абароны. Для дзяцей праводзяцца экскурсіі, паказальныя заняткі, спартыўныя гульні і іншыя актыўнасці. Школьнікі праводзяць час на вайскова-палявых зборах і ў вайскова-патрыятычных лагерах.

Вайскоўцы 2-га дывізіёна і каманднага пункта 1-й групы дывізіёнаў 15-й зенітнай ракетнай брыгады правялі вайскова-патрыятычную гульню «Зарнічка» з навучэнцамі Чачкоўскай сярэдняй школы.

Фота: вайсковая часць

Фота: вайсковая часць

У праграму ўваходзіла кіданне гранат, поўзанне па-пластунску пад маскіровачнай сеткай, разборка і зборка зброі і іншае.

Клас
0
Панылы сорам
1
Ха-ха
3
Ого
1
Сумна
0
Абуральна
5