Украінскія вайскоўцы ў ваколіцах Бахмута. Фота: Iruna Rybakova / AP

Украінскія вайскоўцы ў ваколіцах Бахмута. Фота: Iruna Rybakova / AP

«Становішча ў паласе адказнасці Усходняй групоўкі войскаў застаецца напружаным. Нягледзячы на наступ нашых войскаў на поўдні і страту [расіянамі] тэрыторый і населеных пунктаў на гэтым кірунку, праціўнік працягвае перамяшчаць асобныя найбольш баяздольныя часці на бахмуцкі кірунак, спалучаючы гэтыя дзеянні з магутным артылерыйскім агнём і ўдарамі штурмавой і армейскай авіяцыі па пазіцыях нашых войскаў».

УСУ працягваюць весці наступальныя дзеянні на асобных напрамках, займаючы вышыні, лесапаласу з мэтай паступовага выцяснення ворага з подступаў да Бахмута.

«Разумеючы гэта, варожыя падраздзяленні аказваюць адчайны супраціў, таму зразумела, што нашы планы маюць патрэбу ў перыядычнай карэкціроўцы і ўдакладненні. Менавіта гэтаму цяпер прысвечана мая праца ў войсках. Правёў сустрэчу з камандзірамі часцей, мы абмеркавалі праблемныя пытанні, вызначылі шляхі іх вырашэння. І, вядома, я сустрэўся з нашымі вайскоўцамі з шэрага часцей, якія непасрэдна ўдзельнічаюць у наступальных дзеяннях, уручыў лепшым з іх знакі адрознення, каштоўныя падарункі і грашовыя прэміі. Як і заўсёды, мы ведаем, што мы робім, для чаго і як», — рэзюмуе Аляксандр Сырскі.

Клас
3
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
1
Сумна
0
Абуральна
1