Справу разглядаў суддзя Анатоль Сотнікаў.

Вадзіцеля светлагорскага камунальнага жыллёвага ўнітарнага прадпрыемства «Светач» Уладзіміра Адзінца затрымалі на працоўным месцы 6 студзеня, прычым адразу начапілі кайданкі.

Спачатку супраць яго аформілі адміністрацыйную справу, і ў судзе Светлагорскага раёна наклалі арышт па артыкуле 19.11 КаАП — «Распаўсюджванне, выраб, захоўванне, перавозка інфармацыйнай прадукцыі, якая ўтрымлівае заклікі да экстрэмісцкай дзейнасці альбо прапагандуе такую дзейнасць».

Затым мужчыну выставілі абвінавачанне па ч. 1 арт. 130 Крымінальнага кодэкса — «Распальванне расавай, нацыянальнай, рэлігійнай альбо іншай сацыяльнай варожасці ці варажнечы». Нібыта Адзінец пакідаў у сацыяльных сетках негатыўныя каментары ў адрас прадстаўнікоў улады.

Суд пачаўся яшчэ 19 мая і доўжыўся з перапынкамі да 5 чэрвеня.

Як піша «Гомельская вясна», суд прыгаварыў жыхара Светлагорска да аднаго года пазбаўлення волі ў калоніі агульнага рэжыму з канфіскацыяй мабільнага тэлефона.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
2