Фота: District Antwerpen

Фота: District Antwerpen

У Антверпене прайшла акцыя «Квітнеючае суседства». З дапамогай яе ўлады спрабавалі заахвоціць жыхароў займацца сваімі зялёнымі фасадамі, піша 34travel.me.

Усё неабходнае — расліны, саджанцы, бочкі і глебу — горад гатовы даць бясплатна. А камунальнікі дапамогуць з участкамі, калі гэта неабходна.

У мінулым годзе ў Антверпене таксама праходзіла акцыя «Квітнеючыя кварталы». Тады ў горадзе ўладкавалі 200 зялёных садоў.

Клас
9
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
1
Сумна
0
Абуральна
0