У вёсцы Краснікава Курскай вобласці ноччу загарэўся склад з пухам на тэкстыльным прадпрыемстве «Бел-Поль», паведамляе тэлеканал «Дождь» са спасылкай на МНС.

Прычынай пажару стаў беспілотнік, які атакаваў вышку сувязі і, закрануўшы яе, трапіў у адміністрацыйны будынак.

Плошча ўзгарання склала каля дзвюх тысяч квадратных метраў. Інфармацыі аб пацярпелых у выніку пажару няма.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
1
Сумна
0
Абуральна
0