Выступ Käärijä ў гранд-фінале Еўрабачання. Фота: Martin Meissner / AP

Выступ Käärijä ў гранд-фінале Еўрабачання. Фота: Martin Meissner / AP

Разгневаныя фанаты, абураныя паразай Käärijä, завалілі лістамі нарвежскую вяшчальную кампанію NRK пасля фіналу Еўрабачання. Фанаты заявілі, што сістэма журы на конкурсе павінна быць адмененая ці, прынамсі, змененая, піша Yle.

Käärijä з вялікім адрывам перамог у галасаванні гледачоў, але саступіў Швецыі па балах ад журы.

Кіраўнік праекта з NRK Тэа Фліндэр паведаміла нарвежскаму TV2, што кампанія вядзе перамовы з Еўрапейскім вяшчальным саюзам (EBU) аб сістэме журы. Чакаецца, што рашэнне па гэтым пытанні будзе прынята ў студзені.

— Рэакцыя людзей паказвае, што гэта можа быць добрай магчымасцю для EBU перагледзець працу журы, — сказала яна ў інтэрв'ю TV2.

— Мы вядзём перамовы з EBU, і нам паведамілі, што будзе праведзена пераацэнка і ў студзені прынята пастанова, — працягвае Тэа Фліндэр.

Мортэн Томасэн, прэзідэнт нарвежскага клуба Еўрабачання, кажа, што гэтая інфармацыя чаканая, бо Käärijä быў відавочным фаварытам.

— Я спадзяюся, што колькасць членаў нацыянальнага журы будзе павялічана, а яго склад зменены, каб у ім маглі ўдзельнічаць шараговыя фанаты, — сказаў Томасэн.

Аднак ён чакае, што журы застанецца, і яго ўплыў захаваецца на ўзроўні 50%.

На апошнім Еўрабачанні Фінляндыя атрымала ад гледачоў 376 балаў, а Швецыя — 243. Прафесійнае журы дало Швецыі 340 балаў, а Фінляндыі — 150.

Чытайце таксама:

Фінскаму ўдзельніку «Еўрабачання» далі на год бясплатна карыстацца кватэрай

Пераможцай Еўрабачання другі раз стала шведская спявачка Loreen. У 2012-м яна выказала падтрымку Бяляцкаму

Клас
6
Панылы сорам
1
Ха-ха
1
Ого
1
Сумна
1
Абуральна
1