У Беларусь ідуць моцныя дажджы. Але толькі на адной частцы краіны
Як паведамляе канал @nadvorie, у найбліжэйшыя 5 дзён у Беларусі павінна выпасці «непрыстойна шмат дажджу». Але толькі на захадзе краіны. Як сведчаць метэаролагі, «на астатняй тэрыторыі Беларусі нічога не выпадзе».
Ілюстрацыйны здымак. Фота: pixabay.com
На сёння ж сіноптыкі аб'явілі чырвоны ўзровень небяспекі праз пажары. Надзвычайная пажарная небяспека захаваецца на большай частцы Мінскай вобласці, месцамі — у Віцебскай і Магілёўскай абласцях.
Заўтра ў асобных раёнах Беларусі чакаюцца навальніцы, пра гэта паведамляе Белгідрамет.
Nashaniva.com
Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?
Пішыце рэдактару «Нашай Нівы» ў ТГ