Ігар Чаркашын. Фота з ягоных сацыяльных сетак

Ігар Чаркашын. Фота з ягоных сацыяльных сетак

Дома ў яго адбыўся вобшук, забралі бела-чырвона-белы сцяг, кнігу пра брата, які загінуў у 2015 годзе, і нейкія іншыя рэчы.

Сябры мяркуюць, што Ігара Чаркашына затрымалі на працы разам яшчэ з двума яго калегамі. Магчыма, знайшлі нешта ў смартфонах. На спробы родных нешта даведацца пра затрыманага ім нічога не адказваюць.

Ігар Чаркашын працаваў газавіком і захоўваў памяць пра загінулага брата.

Алесь Чаркашын — гэта пратэстант з Брэста, які памёр у 2015 годзе ад раненняў, атрыманых у баі на Данбасе. Ён меў вайсковы пазыўны «Тарас», яму было 33 гады. Гэта была першая смерць сярод беларусаў, што ваявалі за незалежнасць Украіны.

Алесь Чаркашын.

Алесь Чаркашын.

Калі маеце важную для ўсіх інфармацыю, пішыце рэдактару «Нашай Нівы» ў ТГ, на [email protected] ці [email protected].

Альбо пішыце асабіста тым журналістам і рэдактарам «Нашай Нівы», якіх вы ведаеце і якім давяраеце (лепш — у сігнал ці тэлеграм).

Масавыя палітычныя рэпрэсіі ў Беларусі працягваюцца з 2020 года, калі Аляксандр Лукашэнка, мяркуючы па звестках з участкаў, дзе выбарчыя камісіі дазволілі назіральнікам сачыць за падлікам галасоў, прайграў Святлане Ціханоўскай, але не аддаў уладу.

З 2022 года, пасля нападу Расіі на Украіну, беларусаў пачалі пераследаваць і за антываенныя выказванні або сімпатыі да Украіны.

За гэты час у краіне адбылося не менш за 50 тысяч палітычна матываваных затрыманняў, заведзена не менш за 12 тысяч палітычна-крымінальных спраў і адкінутыя нават самыя базавыя нормы законнасці і маралі.

Чытайце таксама:

Тлумачым, якім чынам сілавікі знаходзяць карыстальнікаў Telegram і як гэтага пазбегнуць

Я выдаліў Telegram-акаўнт. Я ў бяспецы?

За каментары затрымалі айцішніка, які выдаліў тэлеграм-акаўнт паўтара года таму. Вось як яго знайшлі

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?