Блогерка стала сведкай кранальнага моманту, што адбыўся ў ЗША.

З кустоў асцярожна выйшаў маленькі янот і накіраваўся да акна замоў Dunkin' Donuts.

«Яны хочуць даць яму пончык? О божа, зрабіце гэта», — з захапленнем пракаментавала дзяўчына. Янот стаў чакаць «замовы». Прадавачка працягнула яму пончык, пакрыты белай глазурай.

Янот смешна стаў на заднія лапкі і акурата ўзяў свой ласунак.

Чытайце таксама:

Па Магілёве сёння раніцай гуляў янот ВІДЭА

У Слуцку збег з дому хатні янот, спатрэбілася ратавальная аперацыя ФОТЫ

Агрэсіўны бабёр тры дні тэрарызаваў жыхароў Глушы на Бабруйшчыне. Але яму далі рады

Клас
23
Панылы сорам
0
Ха-ха
6
Ого
1
Сумна
0
Абуральна
2