Матэвуш Маравецкі. Фота: Andreea Alexandru / AP

Матэвуш Маравецкі. Фота: Andreea Alexandru / AP

Падчас прэс-канферэнцыі ён нагадаў, што Польшча прыняла мільёны ўцекачоў з Украіны, абараняючы межы ЕС ад штучна выкліканага міграцыйнага крызісу на мяжы з Беларуссю, паведамляе Польскае радыё.

Кіраўнік урада падкрэсліў, што Польшча ёсць цвёрдым прыхільнікам эфектыўнай абароны меж Еўрасаюза і не дазволіць «кантрабандыстам людзей дыктаваць Еўрасаюзу ўмовы».

«Мы выступаем за закрыццё меж, у тым ліку паўднёвай мяжы, і прадухіленне [ўзнікнення] вялікіх міграцыйных мас, як мы зрабілі на ўсходняй мяжы. Урад партыі «Права і справядлівасць» абараняе мір, спакой і бяспеку», — заявіў прэмʼер-міністр Матэвуш Маравецкі. Ён дадаў, што гэта пытанне абавязкова будзе абмяркоўвацца на саміце лідараў ЕС.

У сваім сённяшнім паведамленні ў Twitter кіраўнік урада таксама паведаміў, што Польшча не будзе плаціць за памылкі міграцыйнай палітыкі іншых краін. «Прымусовае перасяленне не вырашае праблем міграцыі, але парушае суверэнітэт дзяржаў-членаў», — гаворыцца ў допісе прэмʼер-міністра.

Учора міністры ўнутраных спраў краін Еўрасаюза пры пратэсце Польшчы і Венгрыі прынялі палажэнні міграцыйнага пакта. Ён змяшчае прынцып абумоўленасці: альбо краіны пагаджаюцца прыняць мігрантаў, якія прыбываюць у Паўднёвую Еўропу цераз Міжземнае мора, альбо яны будуць плаціць каля 20 тысяч еўра за кожнага непрынятага чалавека. Польшча крытыкуе гэта палажэнне і патрабуе, каб гэтым пытаннем займаліся лідары краін Еўрасаюза на саміце, бо там рашэнні прымаюцца аднагалосна.

Клас
24
Панылы сорам
4
Ха-ха
3
Ого
1
Сумна
0
Абуральна
1