Затапленне ў Херсоне. Фота: «Украінская праўда»

Затапленне ў Херсоне. Фота: «Украінская праўда»

Служба бяспекі Украіны перахапіла размову акупантаў, у якой яны распавядаюць, што Кахоўскую ГЭС узарвала расійская дыверсійная група, сцвярджае «Украінская праўда».

Яны хацелі шантажаваць Украіну падрывам дамбы і ўчынілі тэхнагенную катастрофу на поўдні нашай дзяржавы, заяўляюць у СБУ.

«Там не яны (Украіна. — «НН») гвазданулі. Там наша дыверсійная група. Яны хацелі тыпу гэтай дамбай палохаць. Пайшло не па плане, а больш, чым яны планавалі», — распавядае расійскі вайсковец.

Далей расіянін апісвае наступствы гэтай катастрофы: падвышэнне ўзроўню вады, затапленне тэрыторый і разбурэнні.

У ноч на 6 чэрвеня расіяне ўзарвалі Кахоўскую гідраэлектрастанцыю, разбурыўшы машынную залу і плаціну, станцыю немагчыма аднавіць.

Падрыў Кахоўскага вадасховішча пагражае бяспецы Запарожскай АЭС і выклікаў экалагічную катастрофу. Вада з вадасховішча затапляе гарады і вёскі, адбываецца эвакуацыя. У выніку падрыву дамбы Кахоўскай ГЭС пачаліся праблемы з вадой у Крывым Рогу, Марганцы і Нікапалі.

Уладзімір Зяленскі падкрэсліў, што ўчыненая расіянамі катастрофа на Кахоўскай ГЭС не спыніць Украіну ў дэакупацыі ўласных тэрыторый і не павялічыць шанцы акупантаў застацца на гэтай зямлі.

Чытайце таксама:

Алешкі пад вадой і сотні людзей на дахах. Як ратуюць людзей на затопленай Херсоншчыне

ІSW спрагназаваў, як падрыў Кахоўскай ГЭС паўплывае на ўкраінскі контрнаступ

Клас
2
Панылы сорам
8
Ха-ха
2
Ого
3
Сумна
2
Абуральна
40