Фота: тэлеграм-канал Mash

Фота: тэлеграм-канал Mash

Беспілотнік урэзаўся ў акно жылога дома.

Губернатар Аляксандр Гусеў спачатку паведаміў, што два чалавекі параненыя, а на месцы працуюць спецслужбы. Фота і відэа з месца здарэння выклалі тэлеграм-каналы Mash і РБК.

Пазней губернатар заявіў пра трох пацярпелых.

«Траіх чалавек пасекла аскепкамі шкла. Дапамога аказаная на месцы, ад шпіталізацыі людзі адмовіліся».

Канал Baza піша, што беспілотнік мог ляцець у бок аэрадрома Балтымар, а па версіі канала Shot — гэта мог быць кірунак у бок авіяцыйнага завода на вуліцы Цыялкоўскага.

Клас
1
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
2
Сумна
0
Абуральна
0