Гістарычныя мінімумы сумаў ападкаў адзначаліся ў многіх гарадах. Толькі на захадзе і паўднёвым захадзе выпала 60-80% нормы ападкаў.
За ўсю вясну ў сярэднім па краіне выпала 120,7 мм ападкаў, што складае 86% кліматычнай нормы за сезон. Па большай частцы тэрыторыі краіны адзначаўся недабор ападкаў: выпала менш за норму ападкаў за сезон. Месцамі на поўначы, усходзе, поўдні і крайнім захадзе краіны сума ападкаў за тры вясновыя месяцы перавысіла норму.
У абласным разрэзе найбольшая колькасць ападкаў адзначаная на тэрыторыі Магілёўскай вобласці (125,4 мм, або 92% нормы сезона). Найменшая — у Гродзенскай вобласці — 112,2 мм, ці 78% нормы.
Чытайце таксама:
Чаму ў Мінску ў спякотныя дні моцна смярдзіць?
Белгідрамет б'е трывогу: Верхні слой глебы моцна высушаны
На беларускіх метэастанцыях шэсць начэй запар фіксаваліся тэмпературныя рэкорды





