Ансамбль «Харошкі» адсвяткаваў у Парыжы Дзень рускай мовы і выступіў у мясцовым расійскім цэнтры
Вядомы беларускі танцавальны ансамбль «Харошкі» днямі з'ездзіў з выступленнямі ў Парыж. Папулярызавалася пры гэтым нібыта беларуская культура, але як неадлучная частка «рускага свету».
Адзін з выступаў ансамбля адбыўся ў штаб-кватэры ЮНЕСКА, а прымеркаваны ён быў да святкавання Дня рускай мовы 6 чэрвеня 2023 года, пра гэта паведаміла Міністэрства культуры.
Другое ж, ужо самастойнае выступленне прайшло 7 чэрвеня на сцэне Расійскага духоўна-культурнага праваслаўнага цэнтра. Мерапрыемства арганізавала пасольства Беларусі ў Францыі пры падтрымцы расійскіх калег.
Чытайце таксама:
«Вызваленне стала для мяне нечаканасцю». Былы прэс-сакратар Купалаўскага, які нядаўна эвакуяваўся з краіны, расказаў падрабязнасці свайго затрымання
Nashaniva.com
Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?
Пішыце рэдактару «Нашай Нівы» ў ТГ