У дакуменце зафіксуюць звесткі аб перавозчыках, транспартных сродках, кіроўцах, дыспетчарах таксі і дыспетчарах перавозак пасажыраў. Без уключэння ў рэестр кіроўцы і перавозчыкі працаваць не змогуць.
Уключэнне ў рэестр плануецца зрабіць платным. За ўнясенне інфармацыі пра кіроўцу давядзецца заплаціць 1 базавую велічыню, пра транспартны сродак — 2 базавыя, пра кампанію-дыспетчара — 100 базавых велічынь. За змяненне звестак у рэестры прадугледжваецца аплата памерам ад 0,5 да 1 базавай велічыні.
Таксама дыспетчары і перавозчыкі будуць абавязаныя:
- выкарыстоўваць для працы толькі праграмы і інфармацыйныя рэсурсы (у тым ліку праграмы для атрымання замоў ад кліентаў), размешчаныя на беларускіх серверах і зарэгістраваныя ў адпаведных дзяржаўных рэгістрах. Выкарыстанне іншых інфармацыйных сістэм забараняецца, у такім выпадку дзейнасць будзе карацца як незаконныя перавозкі. У тым ліку нельга карыстацца замежнымі праграмамі і кіроўцам;
- фіксаваць усе замовы, у тым ліку атрыманыя анлайн, і весці іх улік, захоўваць інфармацыю пра замовы пяць гадоў;
- даваць сілавікам, а таксама кантралюючым і іншым датычным дзяржаўным органам доступ да інфармацыі аб замовах і інфармацыі ў асабістым кабінеце перавозчыка. Гэты доступ павінен быць бясплатным і дыстанцыйным на працягу 24 гадзін у дзень. Гэтыя рэсурсы і базы звестак павінныя быць тэхнічна размешчаныя на тэрыторыі Беларусі;
- устанавіць у салонах машын і аўтобусаў камеры для відэафіксацыі працэсу перавозкі пасажыраў. Захоўваць запісы перавозчыкам на працягу месяца і толькі на рэсурсах, размешчаных у Беларусі.
Чытайце таксама:
Пад Рагачовам маршрутка з пасажырамі перавярнулася некалькі разоў — пяць чалавек у бальніцы
Зноў хочуць унесці папраўкі ў закон аб дарожным руху
Мінтранс прапанаваў забіраць маршруткі ў несумленных перавозчыкаў





