Кім Чэн Ын разам са сваёй дачкой Чжу Э. Фота: «Голас Карэі»

Кім Чэн Ын разам са сваёй дачкой Чжу Э. Фота: «Голас Карэі»

Кіраўнік Паўночнай Карэі Кім Чэн Ын выпусціў сакрэтны загад аб поўнай забароне самагубстваў, бо лічыць выкарыстанне суіцыду ў якасці пратэсту супраць сябе абсалютна недапушчальным. Пра гэта паведаміла агенцтва «Радыё Свабодная Азія» са спасылкай на свае крыніцы, знаёмыя з сітуацыяй.

Па інфармацыі крыніц агенцтва, такі загад стаў адказам на гіганцкі рост самагубстваў з перадсмяротнымі лістамі, у якіх людзі крытыкуюць рэжым Кім Чэн Ына за татальную рэпрэсіўную бязвыхаднасць і жудасныя ўмовы існавання грамадзян.

Адзначаецца, што колькасць самагубстваў у Паўночнай Карэі ў параўнанні з мінулым годам павялічылася на 40%, і ў першую чаргу гэта звязана з галечай, голадам і рэпрэсіямі.

«Канфідэнцыйны загад аб прадухіленні і забароне самагубстваў быў абвешчаны на экстранных партыйных пасяджэннях у кожнай правінцыі Паўночнай Карэі. У краіне рэзка пачасціліся выпадкі суіцыду, большая частка з якіх закранула цэлыя сем'і. Плюс да ўсяго ў многіх выпадках былі знойдзеныя перадсмяротныя запіскі, у якіх людзі крытыкавалі палітыку ўрада і ўсю сацыяльную сістэму. З гэтага часу самагубствы лічацца здрадай Радзіме і сацыялізму», — расказаў агенцтву «Радыё Свабодная Азія» адзін з паўночнакарэйскіх чыноўнікаў на ўмове поўнай ананімнасці з прычыны бяспекі.

Чыноўнік апісаў некалькі выпадкаў, як цэлыя сем'і разам з дзецьмі і старымі добраахвотна прымалі пацучыную атруту, цыяністы калій і выкарыстоўвалі іншыя метады суіцыду, каб проста не жыць у Паўночнай Карэі і пазбавіцца голаду і пакут.

На яго думку, смерць стала адзінай формай непадпарадкавання безнадзейнай і крыважэрнай сістэме.

Акрамя таго чыноўнік дадаў, што з гэтага часу за адсутнасць прагрэсу ў прадухіленні самагубстваў будуць несці калектыўную адказнасць самі мясцовыя ўлады і іх сем'і.

Чытайце таксама:

У КНДР пераймяноўваюць цёзак дачкі Кім Чэн Ына

Без Wi-Fi і перадачы звестак: як выглядаюць смартфоны ў Паўночнай Карэі 

Колькі палітвязняў памерла ці звяло рахункі з жыццём праз невыносныя ўмовы за кратамі

Клас
2
Панылы сорам
31
Ха-ха
3
Ого
1
Сумна
2
Абуральна
9

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?