Вячаслаў Адамовіч

Вячаслаў Адамовіч

Згодна з пастановай суда, святар абвінавачваўся па двух артыкулах: ч. 2 арт. 19.11 КаАП (Распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў) і ч. 1 арт. 24.23 КаАП (Удзел у масавых мерапрыемствах).

Паводле абвінавачвання, у адной з сацыяльных сетак у ксяндза знайшлі падпіску на «экстрэмісцкія» суполку і старонку, а ў другой — у стужцы знайшлі выяву палотнішча бел-чырвона-белага сцяга з гербам «Пагоня».

Яго справу разглядала суддзя суда Мёрскага раёна Ірына Яскевіч. Святару прызначылі 7 сутак арышту, пра гэта піша «Хрысціянская візія».

Клас
0
Панылы сорам
2
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
7