Ілюстрацыйнае фота: агенцтва «Ваяр»

Ілюстрацыйнае фота: агенцтва «Ваяр»

У адпаведнасці з планам падрыхтоўкі органаў кіравання тэрытарыяльнай абароны і воінскіх часцей тэрытарыяльных войскаў з 8 па 29 чэрвеня пад кіраўніцтвам старшыні Лунінецкага райвыканкама пройдзе навучальны збор з вайсковаабавязанымі тэрытарыяльных войскаў, пра гэта паведамляе Мінабароны.

Мэта збору — падрыхтоўка чыноўніка да фармавання воінскіх часцей тэрытарыяльных войскаў, а вайсковаабавязаных — да выканання задач па прызначэнні.

Падчас збору плануецца ажыццявіць:

  • прыём вайсковаабавязаных тэрытарыяльных войскаў;
  • падрыхтоўку вайсковаабавязаных да выканання задач у адпаведнасці з ваенна-ўліковымі спецыяльнасцямі і службовым прызначэннем;
  • аднаўленне навыкаў каманднага складу штабоў раёна і батальёна тэрытарыяльных войскаў у кіраванні падначаленымі;
  • адпрацоўку пытанняў фармавання, падрыхтоўкі і прымянення атрада народнага апалчэння.

Збор завершыцца правядзеннем камандна-штабнога вучэння з сіламі тэрытарыяльнай абароны раёна.

Чытайце таксама:

У Беларусі ўпершыню паказалі народнае апалчэнне

Тэрабарона паказала, як адбівала атаку на КПП ФОТЫ

Апублікаваны праект закона пра народнае апалчэнне. Расказваем, што ў ім

Клас
0
Панылы сорам
1
Ха-ха
6
Ого
1
Сумна
0
Абуральна
1