Фота: sud.ua

Фота: sud.ua

Кінбурнская каса — адзінае месца ў Мікалаеўскай вобласці Украіны, якое дагэтуль застаецца пад расейскай акупацыяй, як піша Бі-бі-сі.

«Па стане на вечар 07.06 у раёне вёскі Геройскае дарога, якая звязвала паўвостраў з мацерыком, цалкам затопленая — Кінбурн адрэзаны ад вялікай зямлі», — гаворыцца ў паведамленні дзяржпрадпрыемства. Па звестках ведамства, з касы да мацерыка наземным транспартам дабрацца ўжо немагчыма.

Акрамя таго, прадпрыемства, спасылаючыся на звесткі аўтаматызаванай сістэмы «пажары», апавяшчае пра маштабныя лясныя пажары на паўвостраве.

Адразу пасля вызвалення Херсона ўкраінскімі сіламі летась з'явіліся размовы, што на чарзе і вызваленне Кінбурнскай касы. Аднак у наступным ніякай канкрэтыкі пра становішча на касе ў публічнай прасторы не паведамлялася.

Як мяркуе ваенны аглядальнік Расейскай службы Бі-бі-сі Ілля Абішаў, прарыў Кахоўскай плаціны адкрывае новыя магчымасці для боку ў гэтай вайне, які валодае ініцыятывай, а ў гэты момант гэта відавочна Украіна.

«Перш за ўсё, з'яўляецца шанец высадзіцца і ўзяць пад кантроль Кінбурнскую касу — паўвостраў паміж Чорным морам і Дняпроўскім залівам, а таксама выспы ў дэльце Дняпра. Расейскай арміі будзе вельмі цяжка абараняць гэтыя тэрыторыі праз праблемы з забеспячэннем: вельмі вялікае плячо, а тут яшчэ і патоп», — адзначае аглядальнік.

Клас
34
Панылы сорам
0
Ха-ха
1
Ого
0
Сумна
2
Абуральна
2