Зніклыя ў Польшчы два беларускія хлопцы знайшліся ў паліцыі
Адзін з іх выйшаў на сувязь і расказаў, што яны ў паліцыі, пра гэта паведамілі «Люстэрку» знаёмыя хлопцаў.
Сёння паведамлялася, што ў Польшчы зніклі два хлопцы з Беларусі — Уладлен Кокаш і Артур Боўша. Яны не выходзілі на сувязь са сваякамі з 4 чэрвеня.
Хлопцы на аўтамабілі Opel павінны былі праз Польшчу рухацца ў бок мяжы Нямеччыны.
Прычыны іх затрымання не паведамляюцца.
Nashaniva.com
Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?
Пішыце рэдактару «Нашай Нівы» ў ТГ