«Мы не атрымалі адказу. Я шакаваны», — сказаў прэзідэнт Украіны, адзначыўшы, што калі рэакцыя і была, то вельмі дыпламатычная.

«Тое, што цяпер адбываецца, — гэта трагедыя. Экалагічная катастрофа і чалавечая катастрофа. Людзі, жывёлы загінулі. З дахаў затопленых дамоў людзі могуць бачыць тапельцаў, якія праплываюць міма. Гэта можна бачыць з іншага боку. Вывезці людзей з акупаванай часткі Херсонскай вобласці вельмі складана», — дадаў Зяленскі.

У выніку разбурэння плаціны, якое адбылося раніцай 6 чэрвеня, былі падтопленыя каля пяці тысяч жылых дамоў у Херсонскай вобласці. Украінскія ўлады сцвярджаюць, што плаціну ўзарвалі расейскія вайскоўцы. У Крамлі заяўляюць, што плаціна знішчаная «ў выніку злачынных дзеянняў з боку ўзброеных фармаванняў Украіны».

Чытайце таксама:

Чырвоны Крыж вінавацілі ў дачыненні да фальсіфікацыі выбараў. Арганізацыя абяцала разабрацца. Глядзіце, як разабраліся

Генсака беларускага Чырвонага Крыжа вінавацяць у гамафобіі

Клас
13
Панылы сорам
1
Ха-ха
2
Ого
3
Сумна
1
Абуральна
6