У суботу па ўсёй краіне не будуць прадаваць алкаголь
У Беларусі 10 чэрвеня, у дзень правядзення выпускных вечароў, абмежавалі продаж алкаголю. Пры гэтым час кожны раён краіны выбірае самастойна.
Алкаголь нельга будзе купіць у крамах, а таксама на разліў. Разам з тым забарона не распаўсюджваецца на ўстановы грамадскага харчавання.
Як правіла, абмежаванні дзейнічаюць суткі пачынаючы з 8 раніцы 10 чэрвеня.
Nashaniva.com
Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?
Пішыце рэдактару «Нашай Нівы» ў ТГ