Фота: МЗС

Фота: МЗС

Ключавымі на перамовах сталі пытанні супрацоўніцтва дзвюх краін у сферы сельскай гаспадаркі, харчовай бяспекі, прамысловай кааперацыі, паставак беларускай тэхнікі, як паведамляе прэс-служба МЗС.

Таксама бакі абмеркавалі магчымасці выкарыстання перадавога беларускага досведу і тэхналогій пры стварэнні прадпрыемстваў харчовай прамысловасці на тэрыторыі Кеніі.

На разглядзе бакоў знаходзіцца пакет двухбаковых дамоваў, у іх ліку — базавыя эканамічныя пагадненні. Паведамляецца, што асобную ўвагу надалі пытанням паскарэння працы па іх заключэнні.

«У ходзе сустрэчы бакі канстатавалі супадзенне пазіцый у тым, што мірнае ўрэгуляванне любых міждзяржаўных канфліктаў ёсць залогам устойлівага развіцця краін і рэгіёнаў. Разглядзелі перспектывы абмену візітамі на розных узроўнях і пацвердзілі ўзаемную зацікаўленасць у прадаўжэнні работы па вывадзе адносін дзвюх краін на ўзровень стратэгічнага партнёрства», — паведамляе МЗС.

Клас
2
Панылы сорам
3
Ха-ха
13
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0