Сяргей Рутэнка. Фота: Tut.by
Учора на прэс-канферэнцыі пасля пераможнага чвэрцьфіналу на «Ралан Гарос» беларуска Арына Сабаленка ў тым ліку заявіла, што «не падтрымлівае Лукашэнку проста цяпер».
«Люстэрка» папрасіла пракаментаваць словы спартсменкі кіраўніка Беларускай федэрацыі тэніса, гандбаліста Сяргея Рутэнкі.
«Мы пакуль не будзем каментаваць яе прэс-канферэнцыю», — адказаў колісь славуты гандбаліст Рутэнка.
Учора на прэс-канферэнцыі пасля перамогі над украінкай Элінай Світолінай у 1/4 фіналу Адкрытага чэмпіянату Францыі па тэнісе (Ралан Гарос) Арына Сабаленка заявіла: «Я не падтрымліваю вайну, то-бок не падтрымліваю Лукашэнку якраз цяпер».
Раней беларуска адмаўлялася каментаваць падтрымку беларускага дыктатара і вайну ва Украіне, пасля чаго яе прэс-канферэнцыі праходзілі ў паўсакрэтным рэжыме ці наогул не адбываліся.
Чытайце таксама:
Арына Сабаленка: Я не падтрымліваю вайну, то-бок не падтрымліваю Лукашэнку цяпер





