Святлана Ціханоўская. Фота: прэс-служба Ціханоўскай

Святлана Ціханоўская. Фота: прэс-служба Ціханоўскай

«Сёння Генеральная Асамблея ААН сказала рашучае «не» рэжыму Лукашэнкі на выбарах у Раду Бяспекі ААН. Толькі 38 краінаў аддалі яму свае галасы, тым часам як Славенія атрымала пераканаўчыя 153 галасы.

Упершыню ад пачатку крызісу пасля выбараў 2020 года ўсе краіны свету маглі выказацца пра сваё стаўленне да незаконнага рэжыму. 153 дзяржавы прагаласавалі супраць дыктатуры і беззаконня ў Беларусі.

Гэта адзнака міжнароднай супольнасці таму, як рэжым Лукашэнкі парушае правы чалавека, міжнароднае права, распачынае ўзброеную агрэсію супраць Украіны і размяшчае чужую ядзерную зброю на тэрыторыі нашай краіны. Наступствы гэтых дзеянняў адчуваюць беларусы, нашы суседзі, у гэтага ёсць шкодны эфект і для глабальных інтарэсаў.

Гэта адзнака здольнасці рэжыму Лукашэнкі быць адказным міжнародным партнёрам для іншых краінаў свету — і яна не задавальняе.

Беларусь абавязкова будзе абраная ў Раду Бяспекі ААН, калі мы вызвалім яе ад дыктатуры, няпрошанай вайсковай прысутнасці і залежнасці ад чужых інтарэсаў ды пабудуем дэмакратычную краіну», — прыводзіць словы Ціханоўскай яе прэс-служба. 

Чытайце таксама:

Беларусь не выбралі ў Раду бяспекі ААН

Святлана Ціханоўская сустрэлася з прэзідэнтам Аўстрыі

Франак Вячорка расказаў, як званок Вавана і Лексуса выглядаў з ягонага боку і як адно слова выдала пранкераў

Клас
15
Панылы сорам
1
Ха-ха
2
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
2