Ліянэль Месі прывёў Аргенціну да залатых медалёў чэмпіянату свету. Калаж з яго старонкі ў інстаграме

Ліянэль Месі прывёў Аргенціну да залатых медалёў чэмпіянату свету. Калаж з яго старонкі ў інстаграме

Ліянэль Месі папрасіў саудаўскі клуб «Аль-Хіляль» адкласці яго пераезд туды да 2024 года, паведамляе Goal.

Па звестках Goal, агенты Месі правялі сустрэчу з дэлегацыяй Саудаўскай Аравіі ў панядзелак і папрасілі іх адкласці чаканы пераход у прафесійную лігу Саудаўскай Аравіі да 2024 года. Аднак арабы былі здзіўленыя гэтай навіной і паведамілі камандзе Месі, што іх прапанова ў наступным годзе будзе адрознівацца ад угоды коштам 500 мільёнаў еўра ў год, якая разглядаецца цяпер.

У мінулую суботу Месі канчаткова развітаўся з ПСЖ. Учора з'явілася інфармацыя, што ягоны бацька Хорхе Месі сустракаўся з кіраўніцтва «Барселоны», каб аргенцінец вярнуўся ў клуб, у якім ён вырас і правёў 18 сезонаў.

Чытайце таксама:

Бензема падпісаў кантракт з «Аль-Ітыхадам» — AFP

Драма ў Бельгіі: каманда вяла да 89-й хвіліны, прапусціла тры галы і ўпусціла чэмпіёнства, якое чакала 88 гадоў

Легендарны футбаліст Златан Ібрагімавіч абвясціў пра завяршэнне кар'еры

Клас
0
Панылы сорам
1
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0