Паглядзець на новы ЗРК сёння прыбыў міністр абароны Віктар Хрэнін. Прэс-служба Мінабароны размясціла фотаздымкі з яго паездкі. На фота, як заўважыў «Беларускі Гаюн», прысутнічае камандзір 15-й зенітнай ракетнай брыгады УС РБ (в/ч 30151) палкоўнік Андрэй Долбік.
На відэа аб прыбыцці ЗРК камандуючаму ВПС і войскаў СПА палкоўніку Лук'яновічу дакладваў вайсковец 15-й зенітнай ракетнай брыгады.
Па фота і відэа Мінабароны «Гаюн» вызначыў, што Хрэнін наведваў 6 чэрвеня размяшчэнне 6-га зенітнага ракетнага дывізіёна 15-й зенітнай ракетнай брыгады. Ён размяшчаецца ў ваколіцах вёскі Дуброва Смалявіцкага раёна.
У студзені 2023 года 15-я брыгада таксама атрымала батарэйны камплект ЗРК «Тор-М2К», піша «Гаюн».





