Мінюст нагадаў, што сёлета правілы рэгістрацыі змяніліся. І цяпер акрамя стандартнай заявы і пакета дакументаў трэба падаваць не толькі інфармацыю пра колькасць сяброў партыі, але і спіс усіх сяброў.

У гэтым спісе павінны быць «пазначаныя прозвішча, імя, імя па бацьку, дата нараджэння, грамадзянства, месца жыхарства, месца працы (вучобы), нумар кантактнага тэлефона кожнага сябра партыі».

«Зялёныя» кажуць, што будуць абскарджваць гэтае рашэнне. Яны прынцыпова не падавалі спіс сяброў: спаслаліся на закон «Аб абароне персанальных звестак».

Таксама не падала спісы сяброў і беларуская партыя «Справядлівы свет».

Чытайце таксама:

Беларуская партыя левых «Справядлівы свет» падала ў Мінюст дакументы на перарэгістрацыю без спісу сяброў

«Гаворкі пра сыход у падполле няма». Лідары палітычных партый агучылі свае планы

Клас
0
Панылы сорам
4
Ха-ха
7
Ого
2
Сумна
1
Абуральна
9