Скрыншот відэа тэлеграм-канала «Крым 24»
Ноччу 16 мая 2022 года Зіза абліў дзверы адміністрацыі Еўпаторыі фарбай колераў украінскага сцяга і паспрабаваў падпаліць іх, пратэстуючы супраць вайны. Яго затрымалі на наступны дзень, піша выданне «Граті».
Зізе паставілі ў віну ўчыненне тэракта, пагрозу здзяйснення тэракта і заклікі да тэрарызму за відэазварот, які ён запісаў адначасова з акцыяй.
Зіза прызнаў, што правёў антываенную акцыю, але настойваў, што яна нікому не нашкодзіла. Пракурор прасіў для мастака 18 гадоў зняволення.
У апошнім слове Зіза зноў казаў пра неабходнасць выступаць супраць вайны і небяспеку маўчання. Пасля гэтага ён абвясціў галадоўку з 10 чэрвеня, запатрабаваўшы пазбавіць яго расійскага грамадзянства і вызваліць з расійскіх турмаў усіх украінскіх палітвязняў.
Багдан Зіза. Фота: сацыяльныя сеткі





