Вадзім Гігін. Фота: Міністэрства культуры

Вадзім Гігін. Фота: Міністэрства культуры

Пра тое, што ён можа ўзначаліць бібліятэку, «Нашай Ніве» раней паведамілі некалькі крыніц.

Раней дырэктаркай бібліятэкі была Аксана Кніжнікава. Яе прызначылі на гэтую пасаду 1 чэрвеня 2021-га.

У прапагандысцкіх медыя Гігін часта выказваецца пра вайну ва Украіне. Нядаўна, напрыклад, прызнаўся, што ні пра якія перамовы не думае, яму карціць толькі адно — «перамога Расіі ў СВА» і разгром Украіны.

У перадачы Азаронка Гігін пагражаў апанентам рэжыму за мяжой забойствамі.

«Краіны НАТА праспансавалі так званую канферэнцыю, фактычна зборышча калабарацыяністаў у духу 1943-1944 гадоў, усіх гэтых недабітых падонкаў, усіх гэтых адкідаў і пазадкаў беларускага грамадства, усёй гэтай дрэні і поскудзі, усёй гэтай убогай навалачы, якая спрабавала ўзяць уладу ў нашай краіне. Усіх гэтых вылюдкаў роду чалавечага. Такіх, як Латушка, Ціханоўская, Вячорка і ўсякага астатняга зброду, дзе галоўнай тэмай была ваенная інтэрвенцыя супраць Беларусі», — казаў ён. 

Чытайце таксама:

Новым гендырэктарам Нацыянальнай бібліятэкі можа стаць Гігін?

Клас
1
Панылы сорам
4
Ха-ха
0
Ого
1
Сумна
1
Абуральна
12