Фота з Вікіпедыі

Фота з Вікіпедыі

5 чэрвеня памерла латвійская актрыса тэатра і кіно Ліліта Озалыня (Lilita Ozoliņa), паведаміў тэатр «Дайлес», дзе актрыса працавала з 1966 года, піша Delfi.

Ліліта Озалыня нарадзілася ў 1947 годзе. Дэбют у кіно адбыўся ў 1967 годзе: яна сыграла Велту ў фільме «Калі дождж і вецер грукаюць у акно».

Але папулярнасць актрысе прынесла роля Марты ў фільме «Доўгая дарога ў дзюнах» (1980). Таксама яна грала ў тэатры «Дайлес» і ў Рыжскім тэатры рускай драмы (Рыжскі рускі тэатр імя М. Чэхава).

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
2
Ого
1
Сумна
78
Абуральна
1