Карым Бензема правёў у «Рэале» 14 сезонаў і выйграў 25 трафеяў, у тым ліку 5 Ліг чэмпіёнаў. Фота: яго інстаграм
Кантракт будзе дзейнічаць да 2025 года і прадугледжвае опцыю прадаўжэння яшчэ на сезон, піша «Трыбуна» са спасылкай на журналіста Фабрыцыа Рамана.
Учора «Рэал» аб'явіў, што гулец пакідае каманду.
За «Рэал» 35-гадовы Бензема выступаў з 2009 года. На яго рахунку 647 матчаў, ён быў другім найлепшым бамбардзірам у гісторыі мадрыдцаў — 353 галы.
У складзе каралеўскага клуба Карым выйграў «Залаты мяч» 2022 года, таксама разам з камандай ён заваяваў 25 трафеяў.
«Аль-Ітыхад» у сезоне-2022/23 стаў чэмпіёнам Саудаўскай Аравіі.
Чытайце таксама:
Легендарны футбаліст Златан Ібрагімавіч абвясціў пра завяршэнне кар'еры
Станіслаў Драгун абвясціў пра завяршэнне кар'еры. Ён быў у «чорным спісе» Мінспорту





