У Калужскай вобласці Расійскай Федэрацыі на трасу ўпалі два беспілотнікі, напісаў губернатар Уладзіслаў Шапша.
«Сёння (5 чэрвеня) раніцай на аўтадарозе М3 «Украіна» на 299-м км (Жыздра) і на 283-м км (Думінічы) упалі 2 БПЛА. Дэтанацыі не адбылося, тэрыторыя ачэпленая, на месцы праводзяцца аператыўна-тэхнічныя мерапрыемствы», — паведаміў ён.





