Святлана Ціханоўская. Фота: Офіс Святланы Ціханоўскай

Святлана Ціханоўская. Фота: Офіс Святланы Ціханоўскай

На запрашэнне міністра замежных спраў Аўстрыі Аляксандра Шаленберга і Вярхоўнага камісара ААН па правах чалавека Фолькера Цюрка Святлана Ціханоўская выступіць на міжнароднай канферэнцыі «Нашы правы — наша будучыня» 6 чэрвеня ў Вене. Пра гэта паведаміў @pozirkonine галоўны дарадца дэмакратычнага лідара Франак Вячорка.

Форум прысвечаны 30-годдзю правядзення ў сталіцы Аўстрыі Сусветнай канферэнцыі па правах чалавека (14—25 чэрвеня 1993 года).

Візіт дэмакратычнага лідара ў Аўстрыю пачнецца 5 чэрвеня. Ціханоўская правядзе перамовы з Шаленбергам, іншымі членамі ўрада, сустрэнецца з прэзідэнтам краіны Аляксандрам Ван дэр Беленам, дэпутатамі парламента.

Клас
6
Панылы сорам
0
Ха-ха
2
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
1