ТУ-95МС, якія атакавалі Украіну ў ноч на 4 чэрвеня. Фота: Мінабароны Расіі

ТУ-95МС, якія атакавалі Украіну ў ноч на 4 чэрвеня. Фота: Мінабароны Расіі

Дзве расійскія крылатыя ракеты ўначы 4 чэрвеня патрапілі ў аператыўны аэрадром паблізу Крапіўніцкага, паведаміў спікер Паветраных сіл Юрый Ігнат, піша «Украінская праўда».

«Усе крылатыя ракеты не знішчылі, збілі чатыры з шасці. На жаль, трапілі ў аператыўны аэрадром паблізу Крапіўніцкага», — сказаў Ігнат.

Ігнат не расказаў пра наступствы, але адзначыў, што трэба ўзмацняць усю Украіну сродкамі СПА.

Таксама ён дадаў, што ў Сумскай вобласці ёсць пашкоджанні аб'ектаў інфраструктуры.

Чытайце таксама:

Расія на Сёмуху атакавала Кіеў беспілотнікамі і ракетамі

У выніку расійскага ўдару па Дняпры загінула двухгадовая дзяўчынка

Клас
2
Панылы сорам
1
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
3
Абуральна
8