«Святая Тройца» Андрэя Рублёва

 «Святая Тройца» Андрэя Рублёва

«Заўтра я не змагу быць у Лаўры менавіта таму, што ў храме Хрыста Збавіцеля будзем маліцца перад вернутым абразом Святой Тройцы. Затым на працягу года цудатворны вобраз будзе знаходзіцца ў храме Хрыста Збавіцеля, каб масквічы і госці сталіцы маглі пакланіцца гэтай вялікай святыні. А затым гэты абраз вернецца сюды, у святы храм на гістарычнае месца», — сказаў патрыярх Кірыл.

У Мінкульце РФ раней казалі, што абраз выставяць у храме Хрыста Збавіцеля на два тыдні, пасля чаго яе адправяць на рэстаўрацыю. Стан «Тройцы», як вырашылі эксперты, наогул не дазваляе яе вывезці з музея. 

Аднак абраз «Тройца» Андрэя Рублёва ўжо даставілі ў храм Хрыста Збавіцеля ў Маскве, пра гэта паведаміла крыніца ў Рускай Праваслаўнай Царкве.

Як расказваў кіраўнік РПЦ, ён прасіў Пуціна перадаць абраз царкве толькі на два тыдні, каб выставіць яго для пакланення ў храме Хрыста Збавіцеля ў Маскве ў гонар свята Тройцы. Але Пуцін замест таго зрабіў шчодры падарунак — перадаў назаўжды.

Абраз Андрэя Рублёва «Тройца» — адна з самых вядомых яго прац, напісаная ў XV стагоддзі, якая мае сусветнае значэнне. Да рэвалюцыі 1917 года абраз захоўваўся ў Тройца-Сергіевай лаўры, а потым савецкі ўрад у нягеглым стане перадаў яго ў Траццякоўскую галерэю.

Клас
3
Панылы сорам
8
Ха-ха
17
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
3