Як пішуць праваабаронцы, на відэа сілавікоў гарадзенец сказаў, што зрабіў пост у інстаграм, дзе напісаў, што гатовы даць зніжку тым, хто прытрымліваецца «БЧБ-поглядаў». 

Таксама мужчыну абвінавацілі ў тым, што пасля пачатку вайны ён ездзіў на польска-ўкраінскую мяжу дапамагаць бежанцам. Сілавікі напісалі, што чамусьці затрыманы «не рваўся дапамагаць уцекачам на беларуска-польскай і беларуска-ўкраінскай мяжы».

Бузука затрымалі дома і паклалі тварам у падлогу ў піжаме. На відэа мужчына быў у цішотцы з гербам Украіны.

Клас
0
Панылы сорам
5
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
8