Аляксандр Шаўцоў

Аляксандр Шаўцоў

Сёння суд у Полацку асудзіў Аляксандра Шаўцова паводле новых артыкулаў КаАП. Да папярэдняга прысуду дадалі 30 сутак, у выніку святар правядзе за кратамі 45 дзён. Гэта азначае, што Шаўцоў будзе вызвалены 8-га ліпеня, праз тыдзень пасля Будслаўскага фэсту, піша «Хрысціянская візія».

Былы нунцый Апостальскай Сталіцы ў Беларусі, арцыбіскуп Клаўдыа Гуджэроцці прыбудзе на сёлетнія ўрачыстасці ў Будслаў у якасці папскага легата (адмысловага пасланніка). Такім чынам, падчас яго візіту грэка-каталіцкі святар будзе знаходзіцца ў турме.

Тыдзень таму пачаўся віток рэпрэсій супраць беларускіх святароў. Сярод затрыманых уніяцкі святар Алесь Шаўцоў, ксёндз Андрэй Кулік з Мёраў і ксёндз Вячаслаў Адамовіч з Мёрскага раёна, а таксама семінарыст Уладзіслаў Беладзед.

Клас
1
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
1
Абуральна
7