Кніга Віктара Шандаровіча, абвешчанага замежным агентам у Расіі. Фота з яго фэйсбука

Кніга Віктара Шандаровіча, абвешчанага замежным агентам у Расіі. Фота з яго фэйсбука

«Мяне не пусцілі ў Грузію. Канцэртаў у Тбілісі і Батумі не будзе. Дзясяткі сяброў, сотні гледачоў, тэрапеўтычны смех, пяць пудоў узаемнай любові, сотня надпісаных кніг і тыдзень майго гастранамічнага шчасця — нічога гэтага не будзе.

Свята адмененае без тлумачэнняў групай ананімаў з грузінскага МУС. Абаранілі Грузію ад мяне, малайцы. Ну, не ад мяне першага…

Назваць Грузію пры Іванішвілі пуцінскай правінцыяй я не рызыкну, але праца ў гэтым кірунку вядзецца, ці не праўда? …

У 2006 годзе, у разгар ганебнай антыгрузінскай кампаніі і дэпартацый, я разам з сотнямі іншых масквічоў выходзіў на мітынг пратэсту на Пушкінскую плошчу са значком на грудзях — «я грузін»…

Як высвятляецца ўжо з маёй дэпартацыі (з Тбілісі), грузін я ўсё ж такі недастатковы. Смешна атрымалася», — напісаў Шандаровіч.

Сатырык пакінуў Расію ў студзені 2022 года.

Чытайце таксама:

У Вільні аблілі кетчупам Віктара Шандаровіча

Клас
1
Панылы сорам
13
Ха-ха
1
Ого
4
Сумна
4
Абуральна
8